Першы Форум рэстаўратараў культурнай спадчыны «1.0 Абуджэнне» ад-быўся 14–15 верасня ў Мінску. Яго арганізатарам выступіла Рэспублікан-скае грамадскае аб’яднанне рэстаўратараў пры ўдзеле Беларускага камітэ-та ІКАМОС, Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісто-рыі і культуры, УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» (нацыя-нальны аператар міжнароднага некамерцайнага руху WorldSkills Belarus), Беларускага саюза архітэктараў. Інфармацыйную падтрымку мерапрыем-ству аказвалі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, а таксама Міністэрства культуры
Форум быў прысвечаны пытанням захавання гісторычнай спадчыны нашай краіны як найважнейшай часткі культуры, што фарміруе грамадства, этнас, рэсурс нацыянальнай памяці. Ні ў кога не выклікае сумневу, што спадчына — гэта важнейшы элемент, які спрыяе ўзаемаразуменню, узаемапавазе і ўзаемадзеянню паміж краінамі. Культурныя каштоўнасці забяспечваюць дыялог пакаленняў і аб’ядноўваюць іх. Кожная гісторыка-культурная каштоўнасць – непаўторная, таму павінна быць захаваная і абароненая. Як адзначыла на адкрыцці форума начальнік ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля ХВІР, Рэспубліка Беларусь імплементавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКО 1972 г. і прыняла на сябе абавязацельствы па выяўленні, завахаванні і перадачы будучым пакаленням культурнай спадчыны, якая размешчана на яе тэрыторыі, правядзенні больш інтэнсіўнай аховы і папулярызацыі культурнай спадчыны нашага народу. У краіне праводзіцца палітыка па наданні помнікам спадчыны пэўных функцый у грамадскім жыцці, па ўключэнні яе аховы ў праграммы агульнага планавання. У працы са спадчынай на розных узроўнях спецыялісты сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі і выклікамі, якія павінны вырашацца супольна. Толькі агульнымі намаганнямі і супрацай усіх бакоў магчыма процістаяць выклікам часу і ўрбанізацыі, фактарам антрапагеннага і тэхнагеннага разбурэння гістарычных помнікаў.
Адкрываючы форум старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання рэстаўратараўМіхаіл ЖЫХадзначыў: «Мы ўпэўнены, што гэта пачатак карыснага і сацыяльназначнага проекта. Упершыню за доўгі час эксперты, мэнэджэры і грамадскія ініцыятывы, якія дзейнічаюць ў сферы рэстаўрацыі ў Беларусі, выступаюць сумесна ініцыятарам дыялога-дыскусіі зацікаўленых удзельнікаў галіны. Гэта сапраўды можна назваць Абуджэннем. Упэўнены, што форум зойме сваё месца ў агульнай справе кансалідацыі беларускага грамадства дзеля захавання і рацыянальнага функцыянавання гісторыка-культурнай спадчыны».
Мэтай форума была абазначана выпрацоўка механізмаў рашэння праблемы імклівай страты культурнай спадчыны Беларусі, пошуку новых канцэпцый захавання яе аб’ектаў. На думку арганізатараў, вельмі важна прапанаваць удзельнікам рэстаўрацыйнага працэсу інструменты для пастаянна назапашвання досведу і абнаўлення спецыяльных прафесійных ведаў і пачаць стварэнне платформы для удзелу беларускіх рэстаўратараў у міжнародным прафесійным дыялогу.
Праграма атрымалася вельмі насычанай. Были праведзены 8 семінараў на актуальныя тэмы, дзе спецыялісты маглі не толькі абменьвацца інфармацыяй, сваімі дасягненнямі, але і абмяркоўваць надзённыя пытанні, спрачацца ў пошуках адказаў. Семінары закранулі як тэарэтычныя, так і практычныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны. У іх узялі ўдзел архітэктары-рэстаўратары, навукоўцы, дзеячы грамадскіх арганізацый. Была магчымасць і для міжнароднага абмену вопытам: на семінары «Грамадскія ініціятывы ў захаванні культурнай спадчыны» пра расійскую практыку у гэтай сферы расказала старшыня Савета Саюза рэстаўратараў Санкт-Пецярбурга Н.Н. Шангіна.
Таксама былі арганізаваны майстар-класы і выстава, на якой былі прадстаўлены праектныя арганізацыя, пастаўшчыкі, выканаўцы работ. Яны дэманстравалі як традыцыйныя, так і новыя прагрэсіўныя тэхналогіі і матэрыялы ў сферы рэстаўрацыі.
Важнай практычнай часткай форума сталі спаборніцтвы ў майстэрстве сярод маладых спецыялістаў-рэстаўратараў, студэнтаў прафесійных навучальных устаноў па двзюх дысціплінах – манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя жывапісу) і рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы па муроўцы.
Безумоўнай кульмінацыяй форума стала абвяшчэнне пераможцаў конкурсу «Спадчына ў дзеянні-2», праведзенага Беларускім камітэтам ІКАМОС. У конкурсе ў пяці намінацыях бралі ўдзел больш за 80 праектаў, рэалізаваных у Беларусі ў 2018–2021 гг. у галіне захавання, вывучэння і рэпрезентацыі гісторыка-культурнай і архітэктурнай спадчыны Беларусі. У намінацыі «Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны» пераможцам стаў праект «DAS MINSK» (аўтар Аксана ГУРЫНОВІЧ, Рэйнска-вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Аахена, Германія). Праект рэканструіруе забытую гісторыю абмену беларускіх і нямецкіх манументальных мастакоў і архітэктараў. Вынікам стаў адзін з найбуйнейшых рэпрэзентатыўных праектаў Беларусі за межамі – рэстаран «Мінск» у Патсдаме. Даследча-выставачны праект сабраў у дакументах 50 гадоў гісторыі аб’екта ад нараджэння да сёння. Ён злучыў разам усіх удзельнікаў розных стадый рэалізацыі з нямецкага і беларускага боку.
Другая намінацыя – «Лепшы індывідуальны творчы ці даследчы праект/ творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны». У ёй пераможцам прызнаны праект рэстаўрацыі жанраў народнай музыкі Беларусі (смыкавая музыка, ліра, дуда, траістая музыка) на падставе экспедыцыйных матэрыялаў і калекцыі музычных інструментаў Алеся Лася ў прыватным музеі на сядзібе «Хутар Дудара». Аўтар праекта – Алесь ЛОСЬ.
Лепшым сацыльна-значным праектам, у якім рэалізуюцца сацыяльны/культурны/эканамічны/адукацыйны ці экалагічны патэнцыялы гісторыка-культурнай спадчыны адзначаны Арт-квартал «Кансерва» ў Брэсце.
Дзве наступныя намінацыя насілі больш архітэктурны характар. «Лепшым праектам рэстаўрацыі/рэвіталізацыі/кансервацыі/рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны» быў прызнаны праект рэгенерацыі гістарычный забудовы Гродна, выкананы ў межах гістарычнага цэнтра. Аўтар – Антон ПЯТРУХІН, вядучы архітэктар УП «БелНДІгорадабудаўніцтва». Гэты праект прапануе бачанне развіцця аднаго з самых прыгожых гарадскіх цэнтраў Беларусі. Выкарыстанне сучасных падыходаў у захаванні архітэктурнай і гісторыка-культурнай спадчыны разам з развіццём агульнагарадской структуры Гродна ў межах генплана стварае перадумовы для мяккай трансфармацыі цэнтральный часткі Гродна.
Пятая намінацыя – «Лепшы новы архітэктурны праект у гістарычным асяроддзі». Тут пераможцам абвешчаны праект новага будынка па вул. Ракаўскай у Мінску на тэрыторыі былого хлебазавода (аўтар – ТАА «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС», УП «Мінскпраект»). Сучасны цагляны будынак узнік замест першапачаткова запланавага на гэтым месцы тынкаванага аб’екта «пад старыну». Дадзенае рашэнне абумоўлена вынікамі навуковых даследаванняў архітэктурнага характару Ракаўскага прадмесця, якое амаль цалкам было забудавана будынкамі «цаглянага» стылю. У выніку атрымаўся выразны сучасны архітэктурны аб’ект, у афармленні якога выкарыстоўваюцца ўласцівыя для гэтага гістарычнага раёна прыёмы і матэрыялы, гарманічна звязаны з размешчанымі побач помнікамі архітэктуры. Аднак самае важнае – ён задаў характар усім новым аб’ектам, якія плануецца збудаваць на тэрыторыі былога хлебазавода, у аздабленні якіх таксама будзе выкарыстоўвацца керамічная цэгла. Гэта дазволіць у хуткім часе вярнуць Ракаўскаму прадмесцю ягонае гістарычнае «цаглянае» аблічча.
Уменне слухаць і чуць адзін аднаго
Захаванне гістарычнай спадчыны – гэта доўгатэрміновая праца. Толькі пры калектыўных намаганнях усіх удзельнікаў працэсу яна можа быць паспяховай. Тут важна эфектыўнае ўзаемадзеянне прафесіяналаў-практыкаў, прадстаўнікоў грамадскасці і чыноўнікаў, уменне слухаць і чуць адзін аднаго. І яшчэ адной важнай рысай з’яўляецца перайманне досведу майстроў. Дасягненні і неацэнны вопыт папярэднікаў павінны стаць падмуркам прафесійнай дзейнасці для сённяшніх спецыялістаў. Гэта дазволіць пазбягаць памылак і дасягаць лепшых вынікаў. Каб адзначыць унёсак прафесіяналаў, што працавалі і працягваюць працаваць дзеля захавання спадчыны, каб спрыяць прафісійнай пераемнасці падчас завяршэння форума адбылося ўзнагароджанне ў намінацыі «Мэтр рэстаўрацыі» з уручэннем Падзякаў вялікім майстрам. У спісе намінантаў імены прафесіяналаў з Вялікай літары: Ракіцкі Уладзімір Васільевіч, Сарока Фёдар Аляксандравіч, Шпунт Аркадзь Самуілавіч, Бязмен Віктар Леанідавіч, Залатуха Мікола Рыгоравіч, Поткін Валерый Аляксандравіч, Шыкунец Павел Паўлавіч, Босак Генадзь Паўлавіч. Такім чынам Форум рэстаўратараў «1.0 Абуджэнне» стаў не проста дыялогам пра культурную спадчыну. Як адзначыў старшыня Беларускага камітэта ІКАМОС Сцяпан Стурэйка, ён стаў выдатнай магчымасцю ўбачыць дасягненні цэлай галіны ды падумаць пра ўласную адказнасць у захаванні таго, што сапраўды каштоўна.
