Кераміка пачынаецца з гліны. Гэты прыродны матэрыял патрабуе павагі, працавітасці і дакладнага захавання тэхналогій. Ствараючы плітку, майстры ААТ «Бярозабудматэрыялы» не проста надаюць масе патрэбную геаметрыю — яны захоўваюць у ёй вопыт папярэдніх пакаленняў вытворцаў.